Мне здаецца, галоўная функцыя, якую цяпер выконвае незалежны падпольны ТЭАТР-ствараць прастору, вольную ад ідэалагічных, прапагандысцкіх наратываў, у якіх мы ўсе пастаянна знаходзімся."(А. Стрэльнікаў)
"Цяпер фармат падпольнага Тэатра-ледзь не адзіны спосаб для артыстаў захаваць суб'ектнасць."(А. Стрэльнікаў)
“Як рэжысёр ён ствараў тэатр усюды, дзе яшчэ не было забаронена. Чалавек рэнесанснай прыгажосці. У ім дыхала нейкая біблейская старажытнасць. І ён мог проста ўзяць і пачаць танчыць.
Велізарнае сэрца. Матор кахання і мудрасці."