Select your language

Аляксей Стрэльнікаў нарадзіўся 5 лютага 1983 года ў г. Новасібірску, Расія. У 1984 годзе сям'я пераехала на сталае месца жыхарства ў г. Рагачоў Гомельскай вобласці, а ў 1986 годзе ў горад Гомель.

Аляксей з дзяцінства быў вельмі таварыскім і добрым хлопчыкам, наведаўшы аднойчы Італію (З мэтай аздараўлення пасля чарнобыльскай аварыі) ён вельмі захапіўся італьянцамі (а дзеці ў іх культ) і яны дасылалі яму запрашэнні тры гады запар.

У 1992 годзе сям'я пераязджае ў горад Мінск, дзе Аляксей вучыцца спачатку ў школе, а потым у гімназіі.

Па заканчэнні гімназіі паступіў на факультэт журналістыкі БДУ.

 

 

Скончыў журналісцкі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, а таксама тэатразнаўчую аспірантуру Беларускай акадэміі мастацтваў.