Выберыце сваю мову

22.02.2019 Усім прывітанне, я сёння ўвечары сыграю монаспектакль у кніжным "Маркс" (вул.К.Маркса, 11, 21:00). З п'есай "Жыццё пасля смерці" я пазнаёміўся на Любімаўцы. Fedor Zhelne, з якім мы жылі ў адным пакоі, здаваўся сціплым пазітыўным хлопцам. Ягоны тэкст выбіў мяне сваёй бескампраміснасцю бязлітаснасцю да сябе, выяўленымі ў дасціпным гумары. І гэта мне бясконца блізка. Гэта дэталёвае метадычнае апісанне траўмы ініцыяцыі на прыкладзе пахаванне любімай мамы. Для мяне ў гэтым тэксце вельмі шмат такога своечасовага сімвалізму, бо праз падобныя ініцыяцыі, завязаныя на смерці і страху будучыні прайшлі ўсе, каго я ведаю. Я асабіста абсалютна чую сваю адносеннасць да тэксту, хоць пакуль хадзіў выключна на чужыя могілкі. Я адразу зразумеў, што хачу сам гэта прачытаць. І з восені пакрысе чытаў і прыдумляў, падбіраў людзей, якія мне могуць дапамагчы. Імпульс, які мне дала Яна Гурская, нашай сумеснай сутворчасцю аказаўся вызначальным, каб паспяшацца падзяліцца з вамі гэтым тэкстам. Для яе гэта паўнавартасны рэжысёрскі дэбют. І гэта першы рэжысёр, хто ад мяне не збежаў (пакуль, але гэта іншая гісторыя). Гэта не першая мая выканаўчая праца. Але галоўнай ролі ў мяне ніколі не было.

спасылка на відэа:https://cloud.mail.ru/public/sdEY/sZQLWZCX5