- Праглядаў: 73
- У нас цяпер няма гэтага прывілея - маўчаць. Таму я лічу, што тэксты мусяць гучаць. Нядаўна я рабіў чытку «Гаспадара кавярні», потым яшчэ адной п'есы і яшчэ. Жадаў, каб згуляў адзін акцёр, але не атрымалася, і я плюнуў і сам чытаю. Ня ведаю, ці добра гэта, але мне важна, каб тэксты працавалі. Разумею, мы ўсе паміраем: ты паміраеш, яны паміраюць, але давайце спрабаваць. Прыходзьце, я запрашаю.
– Па сутнасці, у мяне ўжо сфармаваўся рэпертуар – шэсць-сем спектакляў. Я магу нават выязджаць з імі.
- Вось я гэта ўсё раблю, і бывае злуюся. На тых, хто да гэтага часу працуе ў дзяржаўных інстытуцыях і робіць нейкае глупства, якое ім дазволілі. Але шчыра кажучы, потым спыняюся. Таму што няма аднаго правільнага спосабу, як рабіць [ствараць тэатр] і як выжываць.
- Шчыра кажучы, мяне не пакідае адчуванне, што мы - на «Тытаніку», і пры гэтым, прабачце, выява мастакоў, якія на тоне караблі малююць карціны, каб павесіць іх на сцены, не выходзіць з галавы. Карабель тоне, - а аркестр іграе. Але зноў такі, калі трэба маляваць карціны, - малюйце. Калі трэба ратавацца, - ратуйцеся. Я сапраўды, не баюся, што мяне пасадзяць, таму што ў мяне ўжо ёсць рэпертуар для камеры на 20 чалавек.