Select your language

Mau Dy

5 февраля, 19:16

Добрый вечер

Я даўно ведаю Аляксея, але праз Алену: яшчэ ў школе я вучылася ў яе на журналісцкім гуртку (мабыць, у 2013-2015 гадах), і Аляксей прыходзіў туды, як запрошаны госць (гаварылі пра крытыку, пісалі водгукі на "Форэста Гампа" ).
Абодва яны, Алёна і Аляксей, вельмі дарагія мне як выдатныя людзі і як настаўнікі, якія пазнаёмілі і пагрузілі мяне ў свет мастацтва, тэатра і літаратуры. Такога магутнага штуршку на гэтым шляху мне, мусіць, ніхто больш не даваў. Я ўдзячная за гэта, за запрашэнні на чыткі, спектаклі, фестываль вулічных тэатраў - за гурток. І за тое, якім Аляксей быў добрым чалавекам, і як я радая, што ён быў побач з Аленай і Львом.
Аляксей заўсёды быў ветлівы і ўсміхаўся мне. І дома ў Аляксея і Алёны я адчувала сябе спакойна, бяспечна і вельмі цёпла.
Мне захацелася падзяліцца з усімі, каму быў дарагі Аляксей, маім успамінам пра яго (тым, які іншыя могуць убачыць - фатаграфіямі).
На першым курсе ўнівера ў 2018 годзе разам з аднагрупніцамі мы арганізавалі форум жаночай літаратуры, і мы запрасілі Аляксея да ўдзелу ў абмеркаванні. Вось спасылка і асобна выявы:
https://vk.com/lafemmeproject
Ад Кацярына, Карпицкай:
Прывітанне! Хачу яшчэ раз выказаць спачуванні і абняць вас віртуальна Падзякаваць асобна за Лёшу... Ëн цудоўны!
Усе лепшыя фотаздымкі і апісанне спектакляў па спасылцы:
https://dziaineka.github.io/golovanoga/

Таксама ёсць дадатковае відэа пра спектакль "Лёгкое дыхание" з каментаром Лёшы
https://www.youtube.com/watch?v=og75WKlEj2k

Тут ёсць відэа з каментаром Лёшы пра спектакль МОВА Х

https://vk.com/video/@golova__noga?z=video-20682884_456239018%2Fclub20682884%2Fpl_-20682884_-2

Тут вось відэа з фотаздымкамі пра тэатр Галава-нага за 5 год існавання
 
 
 
 
kfffffvjv,j
Alhierd Bacharevič 
18 декабрь 2022 г.  · 
Самыя жахлівыя навіны грукаюцца ў дзьверы на досьвітку. Пайшоў ад нас у лепшы сьвет Аляксей Стрэльнікаў, вельмі добры, таленавіты і харошы чалавек, чалавек тэатру. Мы шмат кантактавалі ў 2014-2020: Аляксей рабіў са мной некалькі інтэрвію, запрашаў выступіць перад студэнтамі, мы гулялі ў футбол, працавалі разам над прэміяй Гедройця, размаўлялі, перапісваліся. Чытаю цяпер нашае ліставаньне ў мэсэнджары і разумею, як шмат ён пасьпеў зрабіць, і як шмат не пасьпеў. Яму не былі ўласьцівыя ні снабізм, ні фамільярнасьць, мы да канца былі на "вы", і мне гэта падабалася. Ён быў адначасова востры і далікатны, разумны і з агнём унутры, а яшчэ: кожнага разу зьдзіўлены - хараством і абсурдам жыцьця. 
Пасьля менскай прэм'еры "Сабакаў" ён напісаў пра спэктакль вялікі тэкст, які сканчаўся такімі словамі: "...шукаць сябе бессэнсоўна. Сябе і сьвет навокал прыйдзецца ствараць наноў. І на нас ляжыць цяжар адказнасьці перад усёй папярэдняй культурай зрабіць яе на такім жа высокім узроўні".
Калі вы былі знаёмыя - напішыце пра Аляксея. Такіх людзей нельга забываць.
 
Анатоль 
18.12.2022
Як шкада! Якая таленавітая і дасьведчаная асоба! Памятаю колішнія ягоныя выпускі, аггляды тэатральнага мастацтва на радыёканале "Культура" - слухаць можна было бясконца. Я дзівіўся даты, якія у Аляксея веды і выкшталцонае валоданьне тэмай гутаркі. Вечны супакой ягонай сьветлай душы! Родным і сябрам дай Божа суцяшэньня й веры вытрываць і годна перажыць гэтую балючую страту!