Выберыце сваю мову

Дыялогі пра культуру - 1.
https://youtu.be/mSwII6faIk4?list=PLjy7iNqRDZ6-1_m0JHJhWVqGYcCN-tBIU
На эфір да Аляксея Стрэльнікава завітаў галоўны рэжысёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага Сяргей Кавальчык. Размова ідзе пра мастацкую праграму тэатра, нядаўнія і бліжэйшыя прэм'еры. Як яму працуецца з маладымі артыстамі? Як знайсці падыход да артыстаў сталых? Якія, на яго думку, маладыя студэнты-рэжсёры?






Дыялогі пра культуру_ - 2. Кацярына Саладуха і Калеў Куду - 15.03 2019 - https://www.youtube.com/watch?v=DJGNKxlVpFc

Грузінскі поглаяд на «Дванаццатую ноч» Уільяма Шэкспіра прывязуць у Мінск 26 сакавіка. Яго паставіў Міхаіл Лашыцкі з акцёрамі Тэлаўскага драматычнага тэатра (Грузія). Таксама сярод бліжэйшых тэатральных падзей – спектакль эстонскага рэжысёра Калева Куду «Убачыць ружовага слана». Прыгадаем сучасных замежных драматургаў, п'есы якіх ставяцца ў Беларусі зараз. Якія беларускія п'есы ставяцца за мяжой і ў чым спецыфіка міжнародных тэатральных праектаў – вы даведаецеся з праграмы «Дыялогі пра культуру» з Аляксеем Стрэльнікавым. Госці ў студыі - прадюсар Кацярына Саладуха і эстонскі рэжысёр Калеў Куду.





https://www.youtube.com/watch?v=WNksMCj0Apw
Дзяніс Дадзішкіліяні – педагог па харэаграфіі і сцэнічным майстэрстве. Ірына Пушкарова – дырэктар Сямейнага інклюзіўнага тэатра «І». Яны ставяць прафесійныя відовішчныя спектаклі для ўсёй сям'і, дзе на сцэне іграюць дзеці-акцёры, у тым ліку – аўтызмам. Іх мэта – паказаць мадэль грамадства роўных магчымасцей і падкрэсліць каштоўнасць дзяцей для ўсяго грамадства. Ірына Пушкарова і Дзяніс Дадзішкіліяні – сёння госці праграмы «Дыялогі пра культуру» з Аляксеем Стрэльнікавым. Якія перспектывы ў інклюзіўнай тэатральнай формы? Як дзеці адаптуюцца да творчага працэсу?

 






Дыялогі пра культуру - 4. https://youtu.be/ZpQaccslD9w?list=PLjy7iNqRDZ6-1_m0JHJhWVqGYcCN-tBIU Праграма «Дыялогі пра культуру» стане пляцоўкай для дыскусіі двух тэатральных крытыкаў. Адзін з іх – вядучы праграмы Аляксей Стрэльнікаў, другая – госця праграмы Алена Мальчэўская. Яны падвядуць вынікі тэатральнай зімы, ахопяць знакавыя падзеі, сярод якіх – фестываль «Март-Кантакт-2019» у Магілёве, спектаклі Юры Дзівакова і сучасныя формы драматургіі і рэжысуры ў айчынным тэатры.

 






Дыялогі пра культуру_ - 5. Юра Дзівакоў - 12.04.2019 - https://youtu.be/6vkLGkMEQMg Актуальную сустрэчу з нашумелым рэжысёрам Юрай Дзіваковым прапануюць "Дыялогі пра культуру" з Аляксеем Стрэльнікавым. Закранём спектаклі "Крыжовы паход дзяцей", "Песня над песнямі" і гомельскую пастаноўку "Эдып"








Дыялогі пра культуру -  6.https://youtu.be/MrpL79cvCFg
Дыялогі пра культуру -  6. Вольга Лабоўкіна - 26.04.2019
Асеннія прэм'ерныя паказы спектакла "Певетра" ў прасторы "Ок16" натхнілі тэатральнага крытыка Алякея Стрэльнікава на сустрэчу з пастаноўшчыкам. Яе ажыццявіла Вольга Лабоўкіна, танцоўчыца, харэограф і перформер. Яна працуе ў вобласці сучаснага танца, візуальнага мастацтва і перформанса. «Дыялогі пра культуру» засяродзяцца на спецыфіцы праектных форм тэатра ў сучаснай харэаграфіі, а таксама месцы Беларусі ў кантэксце мастацкага працэсу Усходняй Еўропы. 





Dyalogi pra kulturu - 7
https://youtu.be/4c0aW31aLRg
 
Пра феномен мюзікла «Недалёка ад нормы» пойдзе размова ў праграме «Дыялогі пра культуру» з Аляксеем Стрэльнікавым. Адна з тых, хто лепш за ўсіх ведае сітуацыю знутры, гэта актрыса і рэжысёр Паліна Дабравольская, выканаўца галоўнай ролі ў гэтым мюзікле. Чым жыве сучасны музычны тэатр?








Дыялогі пра культуру - 8.https://youtu.be/C7Eic08hFaE

80-годдзе народнай артысткі Беларусі Наталлі Гайда супала з 60-годдзем яе творчай дзейнасці. Будучая зорка тэатральнай сцэны спачатку планавала звязаць жыццё з юрыспрудэнцыяй і скончыла юрыдычны інстытут. Аднак жаданне рэалізаваць творчыя магчымасці прывяло Наталлю Гайда ва Уральскую дзяржаўную кансерваторыю імя Мусаргскага. Пачынала яна ў Свярдлоўскім тэатры оперы і балета, а з 1969-га працягнула дзейнасць на сцэне Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР.





Дыялогі пра культуру - 9.https://youtu.be/8mP6RKB_05Y

Актрыса Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы Крысціна Дробыш сёння ў гасцях у Аляксея Стрэльнікава. Гледачам яна вядомая па чытках у РТБД, спектаклях "Людзі на балоце", "Дзве душы", "Шабаны" і "Зямля Эльзы". Таксама Крысціна Дробыш удзельнічае ў праектах HomoCosmos і Art Corporation. Размова пойдзе пра апошнія прэм'еры купалаўскага тэатра і незалежныя тэатральныя праекты. Якія перспектывы бачыць для сябе творчая моладзь?

 




 







Диалоги о культуре_ - 12.
"https://youtu.be/KwuTi1zaJIU?list=PLjy7iNqRDZ6-1_m0JHJhWVqGYcCN-tBIU

1 чэрвеня ў 12,00 у Нацыянальнай бібліятэцы адбудзецца «Агульная дыктоўка», арганізаваная пры падтрымцы канала "Культура" і гандлёвай маркі "Лідскае". Аўтар тэксту, прапанаванага для напісання, – Андрэй Горват, вядомы па кнігах "Радзіва "Прудок" і "Прэм'ера". Тэатральны крытык Аляксей Стрэльнікаў і рэжысёр Купалаўскага тэатра Раман Падалякаў эфіры праграмы "Дыялогі пра культуру абмяркуюць праект "Агульнай дыктоўкі"


















"Дыялогі пра культуру"-16
https://youtu.be/9XV3Vvr09Jk
У праграме "Дыялогі пра культуру"-16 з Аляксеем Стрэльнікавым падводзім першыя вынікі 4 конкурсу-фестывалю сучаснай драматургіі "WriteBox. Сезон кураторства". У гэтым дапаможа рэжысёр Валянціна Мароз. 42 пʼесы прынялі ўдзел у конкурсе. Па ўмовах "Сезону куратарства" кожны член журы выбраў адну пʼесу, якая, на думку куратара, мае драматургічны патэнцыял. Чаму той ці іншы тэкст стаў "куратарскім"? Праз тыдзень 8 пʼес шорт-ліста будуць прачытаны на фестывалі "WriteBox. Сезон куратарства". Ён адбудзецца 20-23 чэрвеня. 

 







"Дыялогі пра культуру" - 18
https://youtu.be/4hY1ZITc16AВ
У праграме "Дыялогі пра культуру" - 18  з Аляксеем Стрэльнікавым размова пойдзе пра сучасныя тэндэнцыі ў сцэнаграфіі беларускага тэатра. У чым заключаецца феномен тэатра Юры Дзівакова? Пра гэта паразважаюць два тэатральныя крытыкі: пастаянны вядучы праграмы Аляксей Стрэльнікаў і тэатразнаўца Ксенія Князева. 








«Дыялогі пра культуру» - 21
https://youtu.be/9_oYqDAyWK8?list=PLjy7iNqRDZ6-1_m0JHJhWVqGYcCN-tBIU

У праграме «Дыялогі пра культуру» - 21 с Алексеем Стрельниковым Дзмітрый Давідовіч, Васіль Бойдак і Ілья Ясінскі - артысты новай пастаноўкі "Радзіва "Прудок" паводле твора Андруся Горвата завіталі на эфір праграмы "Дыялогі пра культуру" з Аляксеем Стрэльнікавым. Спектакль называецца "Гэтамы", яго паставіў украінец Стас Жыркоў. Прэм'ера "Гэтамы" адбылася ў сакавіку на XIV Міжнародным маладзёжным тэатральным форуме "М.@rt.контакт" у Магілёве. Чым прыцягальны тэкст Андруся Горвата?




«Дыялогі пра культуру» - 22 "https://youtu.be/tNdpQtM_AHE
Паліна Баранічэнка і Павел Алдошын – удзельнікі тэатральнай групы U! Zahvati з Кіева. Сёння яны госці праграмы "Дыялогі пра культуру" з Аляксеем Стрэльнікавым. Гутарка пойдзе пра нефармальныя формы тэатра. Творцы займаюцца імерсіўнымі, вулічнымі формамі тэатра. Як ствараюцца падобныя альтэрнатыўныя праекты? Якім было супрацоўніцтва з Rimini-Protokol? Якія майстар-класы яны арганізавалі для беларускіх рэжысёраў?





"Дыялогі пра культуру" - 28
href="https://youtu.be/YtDwBAbjtjo">https://youtu.be/YtDwBAbjtjo

Драматургі Алена Іванюшанка і Аляксей Макейчык прымалі ўдзел у Фестывалі маладой драматургіі "Любімаўка" (Расія). Пра гэта з імі пагаварыў Аляксей Стрэльнікаў.












У праграме «Дыялогі пра культуру» - 30 с Алексеем Стрельниковым https://youtu.be/MjrMUg-yzm8?list=PLjy7iNqRDZ6-1_m0JHJhWVqGYcCN-tBIU
Мікіта Ільінчык-рэжысёр і драматург, студэнт ГІТІСа , аўтар п'есы "пакой памірае". Яе паставіла акторка "тэрыторыі мюзікла" і рэжысёр Паліна Дабравольская. Як яму працуецца над спектаклем па вершах Вальжыны Морт? Як беларускія спектаклі глядзяцца ў кантэксце расейскага Тэатра?










У праграме «Дыялогі пра культуру» - 33 с Алексеем Стрельниковым https://youtu.be/g4DkPfdc-4Q?list=PLjy7iNqRDZ6-1_m0JHJhWVqGYcCN-tBIU
Анастасія Васілевіч – крытык і кіраўнік Цэнтра беларускай драматургіі пры Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі сёння завітала на эфір праграмы «Дыялогі пра культуру» з Аляксеем Стрэльнікавым. Размова пойдзе пра 100-годдзе Купалаўскага тэтра і прэм'еры новага тэатральнага сезона:








У праграме «Дыялогі пра культуру» - 35 с Алексеем Стрельниковым https://youtu.be/vxyLd_NhMck?list=PLjy7iNqRDZ6-1_m0JHJhWVqGYcCN-tBIU
Любоў Дзёмкіна - загадчык літаратурнай часткі Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек. З крытыкам Аляксеем Стрэльнікавым яны абмяркоўваюць сучасны тэатральны працэс:










«Дыялогі пра культуру» - 36
https://youtu.be/t6tXtR16xRo?list=PLjy7iNqRDZ6-1_m0JHJhWVqGYcCN-tBIU
29 верасня на сцэне Палаца прафсаюзаў пакажуць адзін з самых відовішчных спектакляў Сяргея Кавальчыка "Дванаццатая ноч" паводоле п'есы Уільяма Шэкспіра. Паказ прымеркавыны да 50-годдзя майстра, які адзначае юбілей у верасні. Сяргей Кавальчык – мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі. Новы сезон Горкаўскага тэатра і пастаноўку да юбілею госць і вядучы абмяркуюць у праграме "Дыялогі пра культуру" з Аляксеем Стрэльнікавым: