05.10.2023
"24 верасня на Кангрэсе даследчыкаў Беларусі была праведзена панэль "Беларуская драматургія і тэатр 2020-х: вектары развіцця, імёны, спробы дыхаць", прысвечаная памяці Аляксея Стрэльнікава, шаноўнага калегі, шчырага чалавека, сябра, лідара беларускага мастацкага андэграунда.
Праца панэлі складалася з трох частак, у якіх знайшлі адлюстраванне як шматгранная асоба Аляксея - чалавека "ренесанснай прыгажосці" (згодна з азначэннем А.Кісялёва), - так і актуальныя праблемы сучаснана тэатральна-драматургічнага мастацтва ў Беларусі, развіццё якога ў вялікай ступені было акумулявана творчай энергіяй, прафесіяналізмам і талентам Стрэльнікава.
Прагучалі рэфераты даследчыкаў з Беларусі, Польшчы, Літвы, зладжана дыскусія з удзелам у фарматах оф- і онлайн, адна з самых працяглых і эмацыйных на Кангрэсе. Вельмі адчувалася, што ўдзельнікі зацікаўлены ў кансалідацыі, шукаюць магчымасці стварыць прастору для дыялогу і сумеснага творчага пошуку.
Шчыра спадзяемся, што панэль па драматургіі і тэатру, упершыню праведзеная на Кангрэсе, станецца такой прасторай, месцам для сумеснай працы ў галіне незалежнага мастацтва. У гэтым бачыцца асаблівая сімвалічнасць - захаванне памяці пра Аляксея Стрэльнікава, чалавека, які на працягу ўсяго жыцця ўвязваў розных людзей, сумяшчаў розныя ролі ў мастацкім працэсе, клапаціўся аб тым, каб голас кожнага быў пачуты."
25.08.2023 г.
Якія вершы падабаліся Аляксею? Прыкладна такія: (калі хтосьці адважыцца перакласці гэтыя вершы на беларускую мову, дашліце на пошту і яны адразу будуць тут апублікаваныя.)
Пред Родиной, конечно, неудобно…
Долги, конечно, нужно отдавать…
Но почему она – в уплату долга –
С нас требует кого-то убивать?
И коль у вас пред ней долги такие,
Что даже жизнь – в уплату их – пустяк,
То хочется спросить вас, дорогие,
Зачем же вы одалживались так?
Коль Родина удар наносит сзади,
Да так, что аж в глазах потом круги,
То лучше, дорогие, не влезайте
Вы к этой страшной Родине в долги
(Леонид Филатов)
17.08.2023 г.
Сёння восем месяцаў як Лёша сышоў ад нас. Мы сёння наведалі месца яго апошняга прытулку. На сёння яно выглядае так:

Нас прыемна здзівіла, што не толькі мы, самыя блізкія людзі. наведваем апошні Лешын прытулак. Дзякуй вам усім якія памятаюць Алёшу.
06.07.2023 г.
< H3> < strong > сёння, у самага блізкага Аляксею, чалавека-Алены Іванюшанкі дзень нараджэння. Усе родныя Аляксея віншуюць Алену з днём нараджэння і жадаюць усіх выгод. Прапануем усім сябрам Аляксея далучыцца да нашых віншаванняў.
29.06.2023 г.
Сённяшняя дата выклікае змешаныя эмоцыі ў людзей блізкіх Аляксею. Роўна дзесяць гадоў таму Аляксей і Алёна стварылі сямейны саюз і Аляксей заўсёды дрыгатліва ставіўся да гэтай даты.
Мы ж, блізкія Аляксею людзі заўсёды з вялікім цяплом назіралі, як гэты саюз з гадамі не цьмянее і заўсёды радуе нас сваёй шчырасцю і духоўнасцю. Хочацца запэўніць Алену, што ўсё цёпла, спагадлівасць, сяброўства і любоў, якую Аляксей так шчодра дарыў усім блізкім яму людзям, мы гатовыя падзяліць з ёй у гэты дзень.
Мацуйся Алёна-Мы з табой.
17.06.2023 г.
Паўгода без Алёшы
Знайшоў у Аляксея такія радкі, магчыма гэта яго.
што можна пажадаць мору?
мору нічога не трэба.
мора нічога не хоча.
мора ўзнікла без мэты.
мора знікне разам з усім.
а ветру штось можна пазычыць?
вецер - гэта толькі паветра.
мы бачым не вецер, а хмары
завеі, або лістапад.
вецер і мора ствараюць хвалі.
гэтая прыгажосць заўжды будзе ў маім сэрцы.
А хвалям я бы пажадаў цябе.
Каб аба што было разбіцца на аскепкі
15.06.2023
Цытата:
Аляксей Стрэльнікаў з Maryanna Saleeva.
15 чэрвеня 2019 г. ·
[жарт]
у дзяцінстве ў мяне была такая страшная хвароба, што мне даводзілася тры разы на дзень ёсць зямлю, інакш я б памёр.
мне пашанцавала, што мая старэйшая сястра мяне навучыла, Што рабіць.
p. s. З Днём Нараджэння, Марышка!
25.04.2023 г.